У Гародні – Іван Кірчук з монаспектаклем «Дарожка мая…»



14 красавіка ў Гародню з монаспектаклем «Дарожка мая…», які складаецца з 12 рытуальных частак: „Анёл-Ахоўнік”, „Залатыя ключы”, „Розгары”, „Вадзiца-царыца”, „Чары”, „Вогненная рака”, „Рай”, „Божы дар”, „Пані Ўсяго Свету”, „3ямля-Maці”, „Йгрышчайка”, „Продкі”  завітае музыка Іван Кірчук.

Пра будучы выступ распавядае адзін з арнагізатараў сустрэчы Антон Шаранкевіч:

– Выступ Івана Кірчука з цэлым монаспектаклем у Гародні, калі я не памыляюся, ні разу не праводзіўся. Былі невялічкія кавалачкі гэтага монаспектаклю на курсах “Мова Нанова”, але цалкам гэта будзе ўпершыню. Гэта адбудзецца 14 красавіка а 17-й гадзіне ў Цэнтры гарадскога жыцця, на Кірава, 3. Уваход – вужалка, набыць можна ў этнакраме “Цудоўня” на Кірава, 3.

Спектакль «Дарожка мая…», па словах арганізатаў,  – гэта шлях чалавека ад нараджэння да пераходу ў іншы Сусвет. У праграме можна пачуць больш за 40 народных песень, фрагменты старадаўніх замоў, якія прагучаць так, як гэта рабілі нашы далёкія продкі. Усё ў суправаджэннi народных інструментаў: акарыны, жалейкi, дуды, ліры. Будуць гучаць інструменты з іншых краін свету.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня