На правядзенне фестывалю “Басовішча” сабрана 29% сродкаў



Арганізатары музычнага фестывалю “Басовішча” яшчэ раз звярнуліся да ўсіх прыхільнікаў з просьбай дапамагчы. Грошы на арганізацыю фестывалю, які пройдзе 19-20 ліпеня ў Гарадку на Падляшшы, збіраюцца на платформе odpalprojekt.pl.  За 49 дзён да канца збору грошай сабрана 4225 злотых, што складае 29% ад неабходнай сумы ў 15 тысяч. 

Фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча” традыцыйна арганізуе Беларускае аб’яднанне студэнтаў у супрацы з іншымі арганізацыямі. Летась БАС адзначыў 30-годдзе. Сёлета 30-годдзе адзначыць папулярны музычны фестываль. 

Беларускае Радыё Рацыя