Касцёл Нараджэння Панны Марыі ў Верхнядзвінску



Да 1962 года горад Верхнядзвінск меў назву Дрыса, паводле рэчкі Дрыса, якая ўпадае ў Дзвіну.  

Знаходзіцца касцёл Нараджэння Панны Марыі на вуліцы Савецкай – цэнтральнай вуліцы ў Верхнядзвінску.

Касцёл на старым фотаздымку 1949 года – выява на сцяне дома на сучаснай Савецкай. 

Перспектыва вуліцы Савецкай з касцёлам, сакавік 2019 года. 

Драўляны касцёл ў Дрысе існаваў з 1734 году, а мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1860 годзе, а побач з касцёлам узведзены парафіяльны дом. 

Перад касцёлам металёвая брама.

На пачатку 20-га стагоддзя касцёл прыйшоў у заняпад. У 1990 годзе касцёл адноўлены і асвечаны ў гонар Нараджэння Панны Марыі.

Асноўнае парафіяльнае свята – 8 верасня ў Дзень Нараджэння Панны Марыі.  

Беларускае Радыё Рацыя