У Лідзе пасля трэніроўкі памёр дзесяцікласнік
У Лідзе, у філіяле ўстановы адукацыі „Гродзенскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву”, здарылася трагедыя: памёр навучэнец 10-га класа аддзялення цяжкай атлетыкі Андрэй Дараховіч, паведаміла прэс-служба Міністэрства спорту і турызму.
Згодна з наяўнай на гэты момант інфармацыяй, Дараховічу стала блага пасля планавай трэніроўкі. Была аператыўна выкліканая хуткая дапамога, аднак, нягледзячы на прынятыя лекарамі меры, выратаваць юнака не ўдалося.
Па факце смерці дзесяцікласніка праводзяцца следчыя мерапрыемствы.