У Гомелі збіраюць подпісы супраць забудовы зялёнай зоны



Гомельскія ўлады спрабуюць забудаваць зялёную зону каля спартовага комплексу «Дынама». Мясцовыя жыхары выступаюць супраць, на сустрэчу, прысвечаную гэтай праблеме, прыйшлі больш за 40 чалавек.

У петыцыі, пад якой ідзе збор подпісаў, адзначаецца, што мясцовыя жыхары выступаюць супраць забудовы ў раёне палаца лёгкай атлетыкі па вул. Юбілейная ў Гомелі і просяць «разгледзець альтэрнатыўныя варыянты ўпарадкавання дадзенай тэрыторыі (каскад азёр, ўпарадкаваны парк, зона адпачынку, іншыя спартыўныя аб’екты і г.д.), тым самым пазбегнуць магчымых парушэнняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і палепшыць якасць жыцця жыхароў на навакольных тэрыторыях».

«Далей у планах сабраць подпісы па пад’ездах за адмену будаўніцтва і зладзіць кампанію ад дзвярэй да дзвярэй», — кажа адзін з ініцыятараў сустрэчы і збора подпісаў, сябра Руху „За Свабоду” Валерый Сляпухін. Наперадзе таксама гарадское абмеркаванне праекта, якое пройдзе 5 красавіка.

Паводле pyx.by

Фота gomel.today