Інвалід ІІ групы дамогся пабудовы дарогі да свайго дома
Да дома інваліда 2 групы, які не мае нагі, Аляксандра Краўчука з вёскі Дзевяткі Кобрыньскага раёна, улада нарэшце зрабіла дарогу.
Пра якасць дарогі можна будзе казаць пасля першых веснавых дажджоў. Але пакуль Краўчук вельмі задаволены. Зараз без праблем можа ездзіць у горад, кажа Аляксандр Краўчук:
– Дарогу пабудавалі, я б сказаў нават добрую, калі не ўлічваць некаторыя нюансы, якія ёсць. Яшчэ з імі мне давядзецца звярнуцца ў райвыканкам.
Паводле Аляксандра Краўчука, дарога абыйшлася дзяржаве ў 40 тысяч рублёў і будзе шкада, калі акажацца аднаразовай. Ды і яму яна дасталася потам і крывёю, пакуль некалькі гадоў штурмаваў кабінеты знізу даверху.
Беларускае Радыё Рацыя