21 прадукт намінаваны на Падляшскую марку 2018 года
На конкурс было пададзена рэкордная колькасць заявак – 187. Сёння, 3 красавіка, можна было пазнаць фіналістаў. У Оперы і Філармоніі Падляшскай яны атрымалі віншаванні і дыпломы.
Кажа маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:
– Намінацыі былі ў розных катэгорыях: падзея, інвестыцыя, гатовы прадукт. Колькасць заявак у мінулым годзе перавысіла самыя смелыя чаканні. Не было гэта так проста. Шмат мы дыскутавалі і спрачаліся. Усё вырашыла галасаванне. Хочам мы папулярызаваць нашае ваеводства. І маем чым пахваліцца.
Журы выбярэ па адным пераможцы ў кожнай з сямі катэгорый, інтэрнэт-карыстальнікі, у сваю чаргу, выбяруць Падляшскую марку спажыўцоў. Ад 3-га і да 17 красавіка на старонцы padalaskamarka.pl будзе доўжыцца галасаванне.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя