Яцэк Чапутовіч: Знішчэнне крыжоў у Курапатах – дрэнны сігнал
Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, які зараз находзіцца ў Вашынгтоне на сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў НATА, заявіў, што дэталі руйнавання крыжоў у Курапатах высвятляюцца, у тым ліку аналізуецца і тое, хто гэта зрабіў.
Міністр дадаў, што калі інфармацыя пацвердзіцца, то «гэта будзе кепскі сігнал», бо «дзяржава павінна памятаць пра смерці і ахвяраў, у гэтым выпадку – пра ахвяраў сталінскага рэжыму».
Курапаты ўжо наведаў Марцін Вайцяхоўскі, намеснік пасла Польшчы ў Менску, які ацаніў стан крыжоў і іншых памятных знакаў у цэнтральнай частцы мемарыялу, у тым ліку ў памяць пра палякаў, забітых ва ўрочышчы. Дыпламат паведаміў, што польскія крыжы не пашкоджаны, а тэрыторыя вакол іх ўпарадкавана.