Затрыманы актывіст „Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі



Як стала вядома з сацыяльных сетак, затрыманы актывіст „Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі.

На дадзены момант ён знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна. Пры якіх абставінах і на якой падставе яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі пакуль невядома.

Актывісты паведамляюць, што да яго ў камеру прынялі перадачку.

Увечары 5 красавіка ў Курапатах была затрыманая актывістка Вольга Нікалайчык.

spring96.org