Прэмія Анемпадыстава за лепшую кніжную вокладку



Беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” завяршыў свае імпрэзы. Адной з апошніх стала ўручэнне прэміі імя Міхала Анемпадыстава за лепшую кніжную вокладку 2018 года. Распавядае старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай:

– Прэмія імя Міхала Анемпадыстава ў гонар дызайнера, паэта, нашага сябра, у тым ліку сябра Беларускага ПЭН-цэнтра. Мы вырашылі, што ў нас ужо ёсць цэлы канвеер літаратурных прэмій, і варта было б адзначаць не толькі літаратуру ў розных жанрах, але і візуальнае афармленне кнігі. Сёлета першы прыз выйграла кніга  Рычарда Гавяліса “Віленскі покер”. Гэта пераклад з літоўскай мовы Паўліны Вітушчанкі. І аўтар вокладкі – гэта Грыгорый Кацнэльсон, які жыве ў Пецярбурзе.

Беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” прайшоў не толькі ў сталіцы Беларусі, але і ў іншых гарадах нашай краіны і доўжыўся чатыры дні.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара