БЧ абсталявала бесправадным доступам у інтэрнэт усе цягнікі гарадскіх ліній



У лютым – сакавіку гэтага года былі завершаны работы па арганізацыі доступу да сеткі інтэрнэт у шасці саставах электрацягнікоў гарадскіх ліній серыі ЭПг. Цяпер бясплатна падключыцца да інтэрнэту праз Wi-Fi можна ва ўсіх цягніках гарадскіх ліній, якія курсіруюць па маршрутах Менск — Рудзенск, Менск — Смалявічы і Менск — станцыя Беларусь (г. Заслаўе).

Для падкючэння да інтэрнэту неабходна прайсці рэгістрацыю. Код доступу пасажыры атрымаюць з дапамогай SMS на нумар мабільнага тэлефона. Скарыстацца бясплатным Wi-Fi могуць абаненты ўсіх беларускіх мабільных аператараў, а таксама госці краіны, чые мабільныя тэлефоны знаходзяцца ў роўмінгу. Упершыню паслуга бясплатнага доступу да Wi-Fi з’явілася ў жніўні 2016 года ў цягніках міжрэгіянальных ліній бізнес класа ЭПМ, якія курсіруюць па маршруце Менск – Гомель.

zviazda.by