Сябры Брацтва праваслаўнай моладзі ў Беластоку арганізавалі святочны збор ежы



Брацтва сарганізавала святочны збор ежы ўжо пяты раз. Больш чым 500 пакункаў дапамогі перададуць маламаёмасным сем’ям сябры Брацтва праваслаўнай моладзі ў Беластоку.

У выходныя валанцёры брацтва збіралі ад пакупнікаў прадукты ў крамах адной з беластоцкіх сетак маркетаў.

DSC05285

DSC05284

У гэтым годзе ахвяравальнікі аказаліся вельмі шчодрымі, кажа каардынатар збору Хрыстафор Шэрэмэта.

 – Акцыя ў гэтым годзе вельмі добра прайшла, вельмі шмат людзей было. Шмат мы сабралі ў гэтым годзе, яшчэ і не ўсё спакавана. Збіралі такія падставовыя рэчы – цукар, мака, алей, рыс, каша, нават гарбата.

Валанцёры брацтва будуць раздаваць пачкі з 22 па 24 снежня, а таксама пасля каталіцкіх святаў 27 і 28 снежня ў сваім бюро па вуліцы св. Мікалая 3.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя