Настаўнікі спынілі забастоўку на час экзаменаў (абноўлена)



У звыш 10 тысяч вычняў гімназій на Падляшшы сёння распачаліся выпускныя экзамены. Іх правядзенне знаходзілася пад пагрозай. У панядзелак па ўсёй Польшчы пачалася забастоўка настаўнікаў. Кажа падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі:

– У Падляшскім ваяводстве на 228 адукацыйных пляцоўках меліся адбыцца экзамены. І яны былі праведзены. Адбылося гэта без перашкод. Маю надзею і перакананне, што экзамены кваліфікавана і спакойна пройдуць.

На прэс-канферэнцыі ваявода падзякаваў ўсім, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы да гімназіяльных экзаменаў, і тым, дзякуючы каму яны адбыліся. Чарговыя экзамены 8-класнікаў пачнуцца ў панядзелак.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

* * * 

Нягледзячы на забастоку настаўнікаў, у польскіх гімназіях пачаліся выпускныя  экзамены. Сёння вучні пісалі іспыт па гуманітарных прадметах. Адказвалі на пытанні па польскай мове, гісторыі і  грамадазнаўстве. У пачатковай школе з гімназічным аддзелам у Чорнай Беластоцкай на экзамен прыйшло 66 вучняў. Паводле дырэктара школы Евы Высоцкай, настаўнікі спынілі забастоўку на час экзаменаў.

– Страйкавы камітэт учора прыняў рашэнне на час экзаменаў, а ў нашым выпадку гэта 6 дзён, – прыпыніць страйк і працаваць.

У панядзелак па ўсёй Польшчы пачалася забастоўка польскіх настаўнікаў. Па дадзеных на 10 красавіка ў Беластоку бастуюць 2773 настаўнікаў (51%) і 169 чалавек адміністрацыі і абслугі  (7%). У навучальныя ўстановы прыйшло 3226 дзяцей (9%).

У забастоўцы бярэ ўдзел 81% навучальных устаноў.

Настаўнікі хочуць 1000 злотых прыбаўкі і нармалізацыі часу працы. Заўтра чарговы дзень гімназіяльных экзаменаў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Чорная Беластоцкая

Фота rzeszow.wyborcza.pl