Загрузка беларускага спадарожніка Belintersat-1 складае каля 35%
Беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік Belintersat-1 працуе толькі на траціну ад магчымага. Гэта вынік сітуацыі на сусветным рынку сувязі, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску кіраўнік праекту «Белінтэрсат» Андрэй Абрамаў.
– Кошты паслуг зніжаюцца, з-за вялікай прапановы спадарожнікавай сувязі. Развіваюцца новыя тэхналогіі сувязі, высокахуткаснай, шырокапалоснай перадачы дадзеных. Патрэба ў паслугах ёсць. У нас добра атрымліваецца працаваць з замоўцамі з Афрыкі. Загрузка спадарожніка складае каля 35%. Гэта лічба змяняецца, даходзіла да 40%.
Belintersat-1 выйшаў на арбіту ў студзені 2016 года. Тэрмін яго працы – не менш за 15 гадоў. Зоны абслугоўвання ахопліваюць Еўропу, Афрыку і Азію.
Беларускае Радыё Рацыя