Сяргей Верамеенка: “Басовішча” – гэта магчымасць добра адпачыць



“Басовішча” – гэта месца сюрпрызаў і нечаканасцяў. 25-ы юбілейны фэст “Басовішча”, які традыцыйна пройдзе на паляне Барык, што каля Гарадка, стане месцам, куды прыедуць не толькі беларусы Падляшша, але і беларусы з розных краін Свету.

Для гарадзенцаў, што паедуць на гэты фэст, ён з’яўляецца не толькі месцам сустрэчы сяброў, на ім вас таксама сустрэнуць флешмобы і нечаканасці.

Кажа прадстаўнік  суполкі партыі БХД Сяргей Верамеенка:

– “Басовішча” для мяне – гэта магчымасць сустрэцца з сябрамі, пазнаёміцца з новымі людзьмі, а таксама правесці час так, як ты хочаш. Гэта таксама магчымасць добра адпачыць. Больш за ўсё канешне мне падабаецца правядзенне ўсялякіх флэшмобаў, нейкіх нечаканасцяў, альбо, напрыклад, быў зарганізаваны такі цікавы флэшмоб, як падняцце сцяга, еўрапейскага разам са сцягам беларускім. Прагляд фільма прысвечанага Кастусю Каліноўскаму, таксама было цікава паглядзець.

Паводле Сяргея, мінулагодні фэст “Басовішча” здзівіў яго сваёй разнастайнасцю і цікавымі імпрэзамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня