„Дзецюкі” выступяць у Беластоку
У суботу а 19:00 гадзіне ў пабе Sześcian па вуліцы Варшаўская, 30 з прэзентацыяй новага альбома «Радыё Гародня» выступіць вядомы гарадзенскі гурт Dzieciuki.
А таксама першы беларускі кельтык-панк гурт Всё_Crazy. Кажа арганізатар мерапрыемства Анджэй “Базыль” Грыгарук:
– Імпрэза для ўсіх – для панкаў, для беларусаў, для тых, хто любіць фолькавую музыку. Канцэрт фольк-панкавы ў пабе Sześcian будуць граць Дзцюкі, Всё_Crazy і польскі гурт Но Лого.
Гурт Dzieciuki таксама выступіць на юбілейным 30 фестывалі музыкі маладой Беларусі „БАСовішча”, які пройдзе у Гарадку 19-20 ліпеня .
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток