Гэта прыхаваная дэвальвацыя



Новым 30-працэнтным падаткам на валюту беларуская дзяржава ў чарговы раз вырашае свае праблемы за кошт грамадзян. Грамадзяне лічаць такія паборы незаконнымі. Яны расцэньваюць падатак як  дзяржаўны рэкет і прыхаваную дэвальвацыю, што  адназначна прывядзе да збяднення:

– Праблема, канешне, ёсць. Нехта ездзіць за мяжу, нехта здымае жытло і плоціць не ў беларускіх рублях. Будуць праблемы. Як не ў першы раз. Як у 2011 годзе. Гэта ж людзей праблема.

– Улады змагаюцца, каб памагчымасці ўтрымаць курс, бо прэзідэнскія выбары ў наступным годзе, не да дэнамінацыі тут.

– Звычайнаму, разумнаму чалавеку не зразумець. Гэта нейкі жах, што такое вырашылі зрабіць.

– Гэта звычайны дзяржаўны рэкет, як калісьці рэкеціры здымалі грошы з прадпрымальнікаў.

30-працэнтны падатак на валюту будзе дзейнічаць да 1 лютага 2015 года. Гэты тэрмін устаноўлены ўказам прэзідэнта, які ўступіў у сілу 20 снежня. Але нічога няма больш пастаяннага, як часовае, кажуць людзі.

Беларускае Радыё Рацыя