Яўген Ціханцоў – чэмпіён Еўропы!



На першынстве Еўропы па цяжкай атлетыцы, якое праходзіць у грузінскім горадзе Батумі, чэмпіёнам у вагавай катэгорыі да 96 кг. у двухбор’і стаў беларускі прадстаўнік Яўген Ціханцоў.

У суме 20-гадовы беларускі спартовец падняў роўна 400 кг (178+222). Ён апярэдзіў расейца Ягора Клімонава – 378 кг (168+210) і прадстаўніка Грузіі Антона Плеснага – 377 кг (173+204), у якіх адпаведна серабро і бронза.  Гэта ўжо 6-ы медаль беларусаў на першынстве кантыненту.

Беларускае Радыё Рацыя