Эстонія і Польшча не пусцілі расейскі карабель у свае воды



Эстонія не пусціла расейскі карабель”Седов” у свае тэрытарыяльныя воды 10 красавіка, Польшча – 12-га. 

Прычынай забароны стала тое, што на борце судна было некалькі курсантаў размешчанага ў акупаваным Крыме Керчанскага марскога тэхналагічнага ўніверсітэта.

Прадстаўніца польскага МЗС Эва Сувара растлумачыла адмову тым, што ў курсантаў з Крыму расейскія пашпарты, а не ўкраінскія.

Забараніўшы расейскаму вучэбнаму ветразеваму караблю „Седов” заходзіць у свае тэрытарыяльныя воды, улады Польшчы і Эстоніі падтрымалі міжнароднае права. Такое меркаванне выказаў у Twitter 12 красавіка міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін

Беларускае Радыё Рацыя