У Глыбокім знялі фільм пра дзяцей вайны



“Дзеці вайны” – так называецца фільм, які знялі сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў з Глыбокага – Леанід Юрык і Зміцер Лупач. Ён апавядае пра лёс людзей, якія выжылі падчас карных аперацый гітлераўцаў супраць мірнага насельніцтва ў гады Другой сусветнай вайны.

Па словах Змітра Лупача, вайна забрала ў гэтых людзей іх дзяцінства, але ў шмат каго з іх і зараз цяжкое жыццё.

– Некаторыя жывуць у вёсках. Вёскі выміраюць. І калі няма дзяцей, або дзеці далёка, то і дапамагчы гэтым людзям няма каму. Іх як закінула дзяржава яшчэ пасля вайны, нічым не дапамагла, то не дапамагае і зараз.

Прэзентацыі фільма ўжо адбыліся ў Глыбокім, Шаркоўшчыне, Віцебску. Як кажа  Зміцер Лупач, калі знойдуцца сродкі, яны плануюць зняць працяг фільма яшчэ ў двух частках. Там будзе ісці расповяд пра лёс малалетніх вязняў і цяперашні лёс дзяцей вайны.

2014-12-23_smotkina_kino_lupach_n_1

2014-12-23_smotkina_kino_lupach_n_2

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя