Берасцейцаў заклікаюць фатаграфаваць ямы ў горадзе



«Ямы Берасця» — марафон з хэштэгам пад такою назваю ў сацыяльных сетках запусцілі прадстаўнікі кампаніі “За свой горад”. Так яны хочуць дапамагчы берасцейцам павысіць якасць жыцця, а гарадскім уладам паказаць праблемы. «Мы просім неабыякавых людзей фатаграфаваць пашкоджанні дарожнага пакрыцця і пазначаць месца знаходжання,» — адзначыў палітык Ігар Маслоўскі:

Мы ад імя арганізацыі «За свой горад» кожныя тры дні будзем рабіць такі маніторынг. Гэта 3-4 асноўныя сеткі: Facebook, Вконтакте, Аднакласнікі і  Instagram. Будзем пад гэтымі хэштэгамі збіраць фотаздымкі, апісанні гэтых праблем і накіроўваць у ДАІ, дарожныя службы, гарвыканкам.

“Зараз многія ямы проста пагражаюць руху пешаходаў і аўтамабіляў, ствараюць небяспеку, — падагульніў грамадскі дзеяч.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота virtualbrest.by