Тысячы людзей у Бялградзе пратэставалі супраць прэзідэнта Вучыча



У цэнтры Бялграда зноў прайшла масавая акцыя пратэсту супраць палітыкі прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча. У дэманстрацыі ў суботу, 13 красавіка, узялі ўдзел каля 10 тысяч чалавек.

Пратэстоўцы выступалі пад дэвізам „Адзін з пяці мільёнаў” і патрабавалі адстаўкі кіраўніка дзяржавы, а таксама свабоды медый і стварэння справядлівых ўмоваў для выбараў. Дэвіз узнік пасля таго, як Вучыч заявіў, што не адрэагуе на патрабаванні дэманстрантаў, нават калі іх вылучаць пяць мільёнаў сербаў. Усяго ў краіне пражывае 7 мільёнаў чалавек.

Пратэстоўцы прыйшлі да парламенту дзяржавы. У будынку парламента знаходзяцца паліцэйскія фармаванні для змагання з беспарадкамі. Улады заявілі, што тым самым не дапусцяць сілы апазіцыі ў будынак.

Напомнім, што пратэсты ў сербскай сталіцы пачаліся яшчэ 8 снежня 2018 года. Прычынай для правядзення першай масавай суботняй акцыі стала жорсткае збіццё лідара Левай партыі апазіцыянера Борка Стэфанавіча, якое адбылося 23 лістапада ў горадзе Крушавац на поўдні Сербіі. Падазраваныя ў збіцці былі неўзабаве затрыманыя, але перад навагоднімі святамі іх выпусцілі на волю.

Дэманстрацыі апошніх субот у Бялградзе сталі сама значнымі пратэстамі з вясны 2017 года, калі на знак пратэсту супраць абрання Вучыча прэзідэнтам на вуліцы Сербіі выйшлі дзясяткі тысяч маладых людзей.