„Дзецюкі” выступілі ў Беластоку
У час канцэрту фанаты маглі пачуць песні з новага альбому „Радыё Гродна”. На канцэрт людзі прыехалі з розных гарадоў і нават з-за мяжы, каб пачуць свой любімы гурт.
Мерапрыемства ў клубе “Sześcian” сабрала дзясяткі чалавек, пераважна гэта былі беларусы.
– У нас у Гародні ёсць два самыя выдатныя сімвалы – гэта Віктар Шалкевіч і гурт “Дзецюкі”. Я неверагодна люблю гэты гурт. Яны выдатна граюць.
– Я беларуска, якая прыехала з Вільні на “Дзецюкоў” у Беласток. І гэта нават мой другі канцэрт. Мне вельмі спадабалася і я хачу быць тут.
– Гэта музыка сэрца, і гэта найважней. Тут няма ніякага пазёрства.
Алесь Дзянісаў:
– Гэта памежжа. Тут па-іншаму ўсё ўспрымаецца. Тут больш камерна, душэўна, адзін аднаго разумеюць. І нават калі ты спяваеш па-беларуску, я думаю, палякі будуць збольшага разумець. У прынцыпе мой шлях пачаўся з Гарадка і Беластока. Таму гэты горад для мяне заўсёды быў важны.
У клубе „Sześcian” выступіў таксама беларускі гурт Всё_CRAZY. Гурт “Дзецюкі” паўстаў у 2012 годзе ў Гародні. Музыкі спяваюць выключна на беларускай мове і граюць мяшанку фольку і панку.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток