Freemarket ў Гародні для дзетак і дарослых



У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адбыўся першы за пяць год фрымаркет, на якім можна было памяняцца розными рэчамі.

Пра адметнасць такіх “вольных кірмашоў “ распавядае яго арганізатарка Лера Хоціна:

– Мы арганізоўваем фрымаркеты ў Менску ўжо цягам пяці гадоў. Гэта ўжо наш васямнаццаты кірмаш. І мы прыехалі сюды падзяліцца сваёй практыкай. Адрозніваецца перш за ўсё маштабам. Бо ў Менску мы бярэм памяшканні большыя за 200-300 кв метраў. Тут яно меншае. Але для мяне галоўнае – сяброўскі настрой. Тут менш людзей, але больш павагі да рэчаў.

На думку Леры Хоцінай, падобныя сустрэчы ў Менску згубілі свае сяброўскія адносіны:

– У Менску, калі гэта ўсё пераўтвараецца ў вялікі кірмаш, на які многія прыходзяць як “на халяву”, адносіны паміж людзьмі, канешне, псуюцца. Таму тут мне вельмі падабаецца і выглядае так, як мы гэта хацелі б бачыць у Менску.  

На гарадзенскі кірмаш прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. Тут можна было знайсці шмат цікавых рэчаў для дзетак і дарослых .

 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня