ЗША гатовы выдзеліць Венесуэле 10 мільёнаў даляраў



ЗША гатовы выдзеліць Венесуэле 10 мільёнаў даляраў. Але гэта адбудзецца толькі пасля адстаўкі цяперашняга кіраўніка дзяржавы Нікаласа Мадуры. 

У этэры тэлеканалу FOX Business міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын сказаў, што краіне ёсць што прапанаваць народу Венесуэлы, як толькі адбудуцца змены ва ўрадзе. Ён чарговы раз падкрэсліў, што Вашынгтон поўнасцю падтрымлівае ўрад Хуана Гуайдо.

Раней дзяржсакратар ЗША казаў, што для аднаўлення эканомікі Баліварыянскай рэспублікі спатрэбіцца да 50 мільярдаў даляраў. Сродкі могуць прыйсці не толькі ад ЗША, але і ад іншых краін з усяго свету.