ФК „Ашмяны” прадставіў свой новы лагатып



ФК „Ашмяны”-БДУФК прадставіў свой новы лагатып.

„Футбольны клуб „Ашмяны-БДУФК” рады прадставіць свой новы лагапып, створаны перад стартам сезона 2019. Клубам быў адмыслова распрацаваны і візуальны стыль, які нашыя заўзятары могуць назіраць на ўсіх афіцыйных старонках.

Прыемна адзначыць, што аснова новага лога, яго круглая форма ўзята з першай гістарычнай выявы герба горада 1792 года. Адтуль жа адноўлены і срэбны колер, якім аздоблены контур лагатыпа. Сімвал каманды захоўвае асноўныя элементы герба Ашмянаў і выкананы ў традыцыйным чырвона-сіне-белым спалучэнні колераў, якія сёння з’яўляюцца неад’емнай часткай горада, яго жыхароў, каштоўнасцяў і гісторыі.

Па дапамогу ў распрацоўцы эмблемы клуб звярнуўся да дызайнера і распрацоўшчыка клубнага стылю Аляксея Янушэўскага”, — паведамляе прэс-служба клуба. Беларускае Радыё Рацыя