Выстава памерлых



Бачыла сон, што робім выставу фотаздымкаў Уладзіміра Сапагова.

І ўсё рыхтуем.

І тут ў сне я даведваюся, што ён жывы. Знаходжу яго ў зусім малым спарахнелым дамку.

Ён спіць, накрыўшыся нечым незразумелым – ці то адзенне, ці то вельмі старая коўдра.

Але чыста паголены – як толькі пагаліўся. Я кажу яму пра выставу і прапаную разам рабіць. Ён радуецца і кліча сяброў – яны дзіўныя ўсе.

У іх абліччы тая самая паголенасць, але самі ўсе шэрыя і растрапаныя.

Яны кажуць, што ўсё зробяць самі. Але калі прыходжу на выставу…

А я ніяк не магу трапіць. на месца выставы – пра розных прычынах: то губляю пляцак з адзеннем, то блукаю. Калі прыходжу – бачу – Сапагоў з сябрам на адным баку вуліцы – і нешта кажуць у мікрафон – махаюць рукамі, а публіка з іншага боку дарогі.

Едуць машыны па дарозе. Шум.

Нічога не чуваць Ні слова не разабраць.

І я перабягаю дарогу і сваруся; „Як так можна, дзе выстава”. Сапагоў кажа: „там”. Мы ідзем да дамка, на якім замок. Я пачынаю крычаць: „вы што нічога не зрабілі?”. Усярэдзіне дамка пыл – на падлозе раскладзеныя фотаздымкі – гэта літаратары беларускімя, акторы і краявіды.

Між тым, мы сапраўды робім выставу Уладзіміра Сапагова „Курапаты 1989”. 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ