Названыя гурты, якія паўдзельнічаюць у “Адборышчы”
Арганізатары фестывалю “Басовішча”, які сёлета пройдзе ў Гарадку на Падляшшы 19 і 20 ліпеня, назвалі гурты, якія паўдзельнічаюць у “Адборышчы” і пазмагаюцца за права быць прадстаўленымі на фестывалі. У спіс трапілі: luty sakavik, „Гарадскі Вал”, BarRokka, Harmonix College, Skroź, Paulinn, Atesta і Fishtank. Раней арганізатары назвалі першыя тры гурты, якія возьмуць удзел у „Басовішчы” сёлета – гэта „Дзецюкі”, „Рэлікт” і „Зьніч”.
Беларускае Радыё Рацыя