Лукашэнка: Сёлета пройдуць парламенцкія выбары, прэзідэнцкія — у 2020 годзе
Сёлета пройдуць парламенцкія выбары, прэзідэнцкія — у 2020 годзе, паведаміў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 19 красавіка са штогадовым пасланнем народу і парламенту.
«Некаторыя палітыкі прапаноўваюць правесці выбары ў гэтым годзе. Бо спрыяльная атмасферы. Прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў 2020 годзе. Мы не будзем гуляцца з народам. Выбарчая кампанія мусіць прайсці спакойна і арганізавана. У гэтым годзе пройдуць парламенцкія выбары».
Дата прэзідэнцкіх выбараў да апошняга часу заставалася пад пытаннем. Нават старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына не магла сказаць, калі яны адбудуцца, а толькі спасылалася на Лукашэнку. Парламенцкія выбары пройдуць сёлета 7 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя