Памёр легендарны трэнер Рэнальд Кныш



Заслужаны трэнер СССР, які выхаваў алімпійскіх чэмпіёнак па спартыўнай гімнастыцы, ганаровы грамадзянін горада Рэнальд Кныш памёр у Гародні ноччу 19 красавіка на 87 годзе жыцця. Пра гэта hrodna.life паведаміла яго жонка Вольга Кныш.

За час сваёй трэнерскай дзейнасці Кныш падрыхтаваў чэмпіёнку СССР Тамару Аляксееву, двух алімпійскіх чэмпіёнак Алену Валчэцкую і Вольгу Корбут. Апошняя ў канцы 90-х напісала кнігу, у якой распавяла пра сэксуальныя дамаганні свайго трэнера падчас гульняў у Мюнхене. Рэнальд Кныш называў гэта паклёпам.

Пасля Алімпійскіх гульняў 1980 года і канфлікту з Вольгай Корбут быў вымушаны пакінуць спорт. Пражываў у Мінеральных Водах, Таліне, Калінінградзе. У 1989 годзе ён вярнуўся ў Гародню і жыў там да апошніх дзён. Пісаў вершы і мемуары, а таксама рыхтаваў дапаможнікі для спартоўцаў.