Дэбаты Парашэнкі і Зяленскага (абноўлена)



У Кіеве  прайшлі дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Украіны Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Зяленскага.

Палітыкі сустрэліся на стадыёне «Алімпійскі», дзе сабралася больш за 20 тысяч чалавек. Такія дадзеныя прыводзіць прэс-служба МУС краіны. Зяленскі абвінаваціў Парашэнку ў тым, што дзеючы прэзідэнт Украіны пастаянна дае абяцанні, але іх не выконвае, і сказаў, што прыйшоў зламаць сістэму. «Я не ваш апанент, я ваш прысуд,» – сказаў ён Парашэнку.

У сваю чаргу Парашэнка раскрытыкаваў Зяленскага. Кіраўнік дзяржавы сказаў, што краінай не можа кіраваць чалавек без досьведу міжнародных зносін.

* * *

Кандыдаты ў прэзідэнты Пётр Парашэнка і Уладзімір Зяленскі праводзяць дэбаты перад другім турам выбараў. Сустрэча праходзіць на НСК Алімпійскі.

Ва Украіне рыхтуюцца дэбаты паміж кандыдатамі на пасаду прэзідэнта. Сёння ў Кіеве ў дэбатах паўдзельнічаюць Пятро Парашэнка і Уладзімір Зяленскі.

Дэбаты пачнуцца а 19-й гадзіне па беларускім часе на стадыёне “Алімпійскі”.

Фота: Информатор. Киев

На стадыён бясплатна распаўсюджваліся квіткі, стадыён падзелены на паловы, у якіх будуць знаходзіцца прыхільнікі кандыдатаў. Пры гэтым на ўваходах няма ніякага адасаблення прыхільнікаў аднаго і другога кандыдатаў.

Квіткі пры гэтым адмыслова зрабілі нейтральнага жоўтага колеру, нагадаем, што фіялетавы – колер штабу Пятра Парашэнкі, а зялёны – штабу Уладзіміра Зяленскага.

А 21-й гадзіне будзе эфір у студыі Грамадскага тэлебачання, на які Зяленскі адмовіўся ехаць, а вось Парашэнка ўжо заявіў пра свой удзел.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: РБК