Партыя БНФ рыхтуецца да выбараў



Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца, згодна слоў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у 2019 годзе.

Якім чынам да прэзідэнцкіх і парламенціх выбараў рыхтуецца Партыя БНФ на Гарадзеншчыне, распавядае намеснік старшыні партыі Вадзім  Саранчукоў:

– Існуе рашэнне з’езду, згодна з якім партыя будзе вылучаць свайго кандыдата. Ясна, што гэтае рашэнне можа быць карэктавана ў залежнасці ад сітуацыі, якая складваецца ў краіне. Я прагназую, што партыя таксама будзе вылучаць сваіх кандыдатаў на парламенцкіх выбарах. Прынамсі тут, у Гародні, як мінімум адзін наш кандыдат будзе вылучацца. Хутчэй за ўсё, гэта буду я. Мы будзем выкарыстоўваць любую магчымасць для камунікацыі з людзьмі.

Хто будзе кандыдатам ад партыі  БНФ на будучых прэзідэнцкіх выбарах – яшчэ рашэнне не прынятае.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня