Сенсацыя ад юніёрскай хакейнай зборнай Беларусі
Юніёрская хакейная дружына Беларусі сенсацыйна дамаглася другой запар перамогі на чэмпіянаце свету для гульцоў да 18 год. На гэты раз каманда Беларусі перамагла зборную Фінляндыі – 4:3.
Цікава, што ў трэцім перыядзе на 44-й хвіліне лік быў ажно 4:0 на карысць Беларусі. Шайбы закінулі Казарэз, Пальчык, Аксянцюк і Буяльскі.
Аднак канцоўку матча беларускія хакеісты правалілі і ледзь не дазволілі суомі параўнаць лік. На апошняй хвіліне фіны мелі колькасную перавагу і маглі ўратаваць сустрэчу.
Турнірная табліца групы „А” зараз выглядае так: Канада — 6 ачкоў (2 матчы), Беларусь — 6 (2), Чэхія — 0 (1), Фінляндыя — 0 (2), Швайцарыя — 0 (1). Беларускае Радыё Рацыя