«Стужка часу» ў Полацку ад Глеба Отчыка
У Полацкай мастацкай галерэі працуе выстава жывапісца і дызайнера, першага намесніка старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеба Отчыка «Стужка часу». У адкрыцці выставы удзельнічалі сябры і калегі мастака. З адмысловай прамовай выступіў старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.
У кароткай экскурсіі па экспазіцыі Глеб Отчык прадставіў гледачам свае працы.
У Беларусі Глеб Отчык вядомы найперш як мастак па манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Любоў да жывапісу дапамагла Глебу раскрыць у сабе сапраўдны талент. Са сваімі работамі мастак выстаўляўся ў многіх краінах свету.
Выстава будзе працаваць да 5 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя