Як успрымаюць асобу Леніна жыхары Берасцейшчыны?
22 красавіка – дзень народзінаў арганізатара і кіраўніка Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі, камуністычнага тэарэтыка, першага кіраўніка Савецкай дзяржавы Уладзіміра Леніна. Абагаўлёны савецкай ідэалогіяй, ён да гэтага часу знаходзіцца ў маўзалеі ў Маскве. У Беларусі яго імя носяць галоўныя вуліцы гарадоў, а на плошчах стаяць яго помнікі.
Пасля развалу СССР стала вядома, што Ленін быў звычайным авантурыстам і злачынцам. А савецкая імперыя справядліва атрымала назву імперыі зла.
Як высветлілася з апытання на вуліцах Баранавіч і Бярозы, людзі ў пераважнай большасці негатыўна ставяцца да гэтай палітычнай постаці:
– Накіраваў нашую краіну па гэтаму жахліваму шляху да сацыялізму.
– Не ведаю.
РР: А на прошчы ў вас у горадзе стаіць.
– Нейкі мужык стаіць. Не ведаю, хто гэта. Стаіць да стаіць.
– Вось каб Сталіна не было. А Ленін патрэбны.
– Быў правадыром сусветнага пралетарыяту. Пралетарыят згадвае яго да сённяшняга часу. Дыктатура пралетарыята так і не наступіла.
Нікалай Падгайскі, намеснік старшыні баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы: Ленін для мяне – найвялікшы геній зла.
Ад людзей стала вядома, што былі спробы змяніць назву вуліцы Леніна на вуліцу Касцюшкі ў Бярозе. Але ўлада паставілася да гэтага адмоўна, а год таму вуліца стала называцца не проста Леніна, а Уладзіміра Леніна.
Беларускае Радыё Рацыя