У віцебскай бальніцы памёр салдат тэрміновай службы



Шараговы Віктар Калачынскі памёр 23 красавіка ў віцебскай бальніцы хуткай дапамогі ад цяжкіх траўмаў, якія ён атрымаў напярэдадні ў выніку наезду аўтамабіля ў 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

„Камісія Міністэрства абароны працягвае праверку па факце грубага парушэння правілаў эксплуатацыі аўтамабільнай тэхнікі ў 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе, у выніку якога адбыўся наезд аўтамабіля на ваеннаслужачага”, — гаворыцца ў паведамленні.

У Мінабароны выказалі спачуванне родным і блізкім загінулага і запэўнілі, што ім будзе аказаная ўся неабходная дапамога.

У Следчым камітэце паведамілі, што зараз высвятляюць абставіны траўмавання і смерці радавога Калачынскага.

belapan.by