У Беластоку пакажуць фільмы пра аўтызм



У Беластоку завяршаюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню пашырэння інфармацыі пра аўтызм. На працягу красавіка чальцы Беластоцкага філіяла Нацыянальнага таварыства аўтызму ладзілі сустрэчы ў школах. Фінальнай падзеяй сёлетніх дзён распаўсюджвання ведаў пра аўтызм будзе паказ фільмаў, які распачынаецца 23 красавіка. На прагляд фільмаў запрашае старшыня філіяла Анжэй Шумоўскі:

Адзін фільм адрасаваны тыпова для дарослых, прагляд якога запланаваны на аўторак на 18.00. Фільм называецца «Na imię ma Sabine». Чарговыя тры фільмы будуць паказаны ў сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і адрасаваны школьнікам у розным узросце. Бо адзін фільм маем для малых дзетак, узровень пачатковай школы. Другі фільм для дзяцей, можа, больш дарослых. Трэці будзе хутчэй для падлеткаў. Героямі фільмаў з’яўляецца моладзь з аўтызмам, якая расказвае пра свой свет.

Бясплатны прагляд фільмаў адбудзецца ў кінатэатры „Форум”, што па вуліцы Легіяновай. Даведацца пра кіно болей і пакінуць заяўкі для групаў наведвальнікаў можна на сайце kta.bialystok.pl альбо ў фэйсбуку. Мерапрыемства рэалізаванае пры падтрымцы Беластоцкага цэнтра культуры.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток