У Нацбанку расказалі, якія банкноты падрабляюць часцей за іншыя
Банкаўскія работнікі выявілі ў 2018 годзе 900 падробленых грашовых знакаў, што на 13% менш, чым у 2017 годзе, паведамляе агенцтва „Мінск-Навіны” са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага банка.
Традыцыйна больш за ўсё падрабляюць даляры ЗША (52,8%). Доля падробленых расейскіх рублёў склала 30%, падробленых еўра – 13%. Беларускія рублі падрабляюць параўнальна рэдка – 1,9%.
Каля 44% фальшывых грошай выявілі ў сталіцы. А наогул падробкі канфіскоўвалі з абарачэння ў 63 населеных пунктах краіны.
Калі параўноўваць з 2017 годам, то значна менш стала фальшывых купюр расейскіх і еўра: адпаведна на 20,6% і 23,5%.
Колькасць выяўленых падробленых даляраў ЗША скарацілася ў 2018 годзе толькі на 3,5%.