Фестываль „І там жывуць людзі” пачынае 11-ы сезон



Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы пачынае 11-ы сезон беларускіх фестываляў «І там жывуць людзі». Фэсты праводзяцца ў самых маленькіх і апусцелых вёсках Беласточчыны. За дзесяць гадоў музей арганізаваў больш за 60 такіх фестываляў. Жыхары больш чым 60 мясцовасцяў Падляшша мелі сваё свята з жывой беларускай музыкай і танцамі.

На працягу ўсяго лета на адкрытым паветры і восенню ў святліцах будуць выступаць  вядомыя беларускія калектывы.

Запланаваны ў гэтым годзе пяць фестываляў у пяці вёсках Гайнаўскага павету.

Першы фестываль у гэтым годзе пройдзе 12 траўня ў Прыблудках, пачаток у 14.00.

У ПРАГРАМЕ :

Выступы калектываў:

  • АНІМАТО (Нараў)
  • НА ШЧАСТЕ (Дубічы Царкоўны)
  • МЭТРО (Гайнаўка)
  • Давід Шымчук Банд (Гайнаўка)
  • АРТ.ПРОНАР (Нараў)

Крама з беларускай літаратурай, сувенірaмі і рукадзеллем

Арганізатар:

Музей і Асяродак Беларускай Культуры ў Гайнаўцы

Вул.3 Мая 42, 17-200 Гайнаўка

Партнёры: ўлады гміны Нараў

Паводле прэс-рэлізу