Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе альбом на вершы Уладзіміра Някляева



24 красавіка на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры імя Шарко ў Менску Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе новую праграму „Зорка Дзіва” на вершы паэта Уладзіміра Някляева. У альбом, запісаны з варшаўскім струнным квартэтам, увайшло 13 лірычных кампазіцый. Менская прэзентацыя пройдзе ў суправаджэнні WZ-Orkiestra.

Творчы саюз спевака і паэта, што паспеў прайсці шэраг выпрабаванняў, доўжыцца з 2005 году. Сяброўства і плённая супраца Вайцюшкевіча і Някляева прынеслі слухачам некалькі дзясяткаў запамінальных песень.

Гэта наша трэцяя вялікая супраца, – каментуе Зміцер Вайцюшкевіч, – “Зорке Дзіве” папярэднічалі альбомы “Танга з ружай” і “У нашых снах”. У новую праграму ўвайшлі кранальныя лірычныя песні на вершы Уладзіміра Пракопавіча, у асноўным прысвечаныя галоўнай тэме ў жыцці кожнага – тэме кахання. Таму і прэзентуем альбом вясной”.

24-га красавіка, 19.00

Палац культуры імя Шарко (вул. Уральская, 3)