„Народнае аблічча Марыі Магдалены” – рэпартаж Улі Шубзды



Са словаў святога Яна Евангеліста мы ведаем, што нядзельнай раніцай яна накіравалася да магілы, якую знайшла пустою, а каля яе сустрэла уваскросшага Збаўцу, стаўшы першым сведкам змёртвыхустання. Хрыстос паслаў яе да апосталаў абвясціць ім гэтую радасную навіну. Пра яе далейшае жыццё захаваліся толькі легенды. Марыя Магдалена была той, якая першай абвясціла праўду, прычым самім апосталам. У некаторых касцёлах Сакольшчыны захаваўся народны звычай спявання перад рэзурэкцыяй песні прысвечанай гэтай святой.