Рок-фолк опера “Чарадзей”
Рок-фолк опера “Чарадзей” – унікальны беларускі музычна-тэатральны праект, аб жыцці і прыгодах Усяслава Чарадзея, знакамітага князя, стваральніка першай беларускай старажытнай дзяржавы – Полацкага Княства.
Аўтарам музыкі, тэкстаў і лібрэта выступіў вядомы беларускі кампазітар, сцэнарыст і прадусар Раман Арлоў.
У межах Другіх Еўрапейскіх Гульняў каманда рок-фольк-оперы “Чарадзей” ладзіць спецыяльны англа-беларускі паказ, каб у цікавай сучаснай тэатралізаванай форме паказаць гасцям Гульняў магчыма самую знакавую частку беларускай гісторыі – барацьбу Усяслява Чарадзея за незалежнасць першай беларускай дзяржавы – Полацкага Княства.
Паказ пройдзе 28 чэрвеня ў Маладзёжным Тэатры Эстрады, пачатак 19-00.