Цішоткі з Зянонам Пазьняком ад Symbal.by



У дзень нараджэння Зянона Пазьняка, якому сёння спаўняецца 75 гадоў, крама symbal.by абвяшчае  перадзамову на мужчынскія і жаночыя цішоткі з выявай Зянона Пазьняка і ягонай цытатай. Дызайн распрацаваў Макс Пякарскі.

“Правільна ён дзейнічаў ці памылкова — пра гэта спрачаліся аналітыкі і будуць спрачацца гісторыкі. Адно бясспрэчна: без Пазняка немагчыма ўявіць беларускую гісторыю найноўшага часу.

Старэйшае пакаленне памятае раскацістае «Дэпутат Пазьняк!» у зале Вярхоўнага Савета, шматтысячныя акцыі на мінскіх праспектах. Пазняк дагэтуль палярызуе: адны лічаць яго прарокам, да якога нацыя яшчэ не дарасла, другія — папулістам і дэмагогам, трэція — этнічным нацыяналістам-фундаменталістам. Пазьняк ужо чвэрць стагоддзя не жыве ў краіне, але нават Лукашэнка згадваў яго, не называючы імя, у апошняй «Вялікай размове».

Для маладзейшага пакалення Пазьняк — больш легенда, чым рэальная асоба.” – адзначаюць у краме.

Перадзамова на цішоткі з выявай Зянона Пазьняка па спецыяльным кошце дзейнічае да 28 красавіка. У наяўнасці цішоткі з’явяцца 6 траўня.

budzma.by