Грутас – запаведнік савецкай эпохі
Грутас парк (Grūto parkas) – прыватны музей пад Друскенікамі, тут былі сабраныя помнікі савецкай эпохі пасля таго, як у Літве адбылася дэсаветызацыя з набыццём Незалежнасці.
На фота: Фігура савецкага воіна, зробленая палонным нямецкім скульптарам пасля Другой сусветнай вайны.
У парку каля 100 сабраных з усёй Літвы экспанатаў: помнікі, бюсты, скульптуры, барэльефы дзеячаў перыяду рэвалюцыі і перыяду акупацыі, а таксама знакі, плакаты ды іншыя атрыбуты савецкага часу.
У 2001 годзе літоўскі бізнэсмэн Вілюмас Малінаўскас заснаваў парк савецкіх скульптур, які належыць цяпер яму і яго сям’і.
Парк Грутас імітуе стыль СССР часоў ГУЛАГу.
Рэканструяваны „сталыпінскі вагон”, у якім вазілі вязьняў.
Беларускае Радыё Рацыя