Чарнобылец: Замест удзячнасці – ліквідавалі льготы



33 гады таму ў ноч з 25-га на 26-е красавіка 1986 года на Чарнобыльскай АЭС адбылася аварыя. Пад час ліквідацыі аварыі 7 мільёнаў чалавек атрымалі апраменьванне рознай ступені.

З амаль 85 тысяч ліквідатараў да пачатку новага стагоддзя памерла і стала інвалідамі палова. Асабліва пацярпелі вайскоўцы тэрміновай службы Савецкай арміі. Якія працавалі каля самай станцыі і ў 10–кіламетровай зоне фактычна без усякай абароны, гаворыць інвалід 2 групы 52-гадовы Уладзіміра Сідарэнка з Баранавіч:

– Са 160 чалавек засталося на дадзены момант толькі 28. Агароджвалі калючым дротам, славуты „чырвоны лес” – гэта калі на хвоях іголкі раслі да памеру алоўка і канцы іх былі чырвоныя ад радыяцыі.

Замест удзячнасці і існай дапамогі ліквідатарам Беларусь ліквідавала фактычна ўсе льготы. Хворыя чарнобыльцы засталіся сам-насам са сваёй бядой, толькі роспач і безграшоўе засталіся пастаяннымі спадарожнікамі, скардзіцца Сідарэнка:

– Ільготаў я ніякіх не маю. Як удзельніку ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі 26 рублёў даплаты і 320 рублёў пенсія, бясплатны праезд у гарадскім аўтобусе, у цягніку 30 кіламетраў.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Паводле Уладзіміра Сідарэнка, бяспамяцтва і абыякавасць сённяшняй улады да чарнобыльскай трагедыі і да ліквідатараў стала падставай для будаўніцтва новай бяды ў Астраўцы.

Беларускае Радыё Рацыя