Віктар Жыбуль пра „Таварыства аматараў выпіць і закусіць”



ТАВІЗ – “Таварыства аматараў выпіць і закусіць”. Пра амаль забытую багемную суполку менскіх паэтаў пачатку 1930-х гадоў распавёў у сваёй лекцыі даследчык гісторыі літаратуры Віктар Жыбуль.

Уявіце сабе, назваліся яны ТАВІЗ – “Таварыства аматараў выпіць і закусіць”. Тут адчуваўся і эпатаж, і нейкая пародыя на тагачасныя афіцыёзныя ўстановы, якія ўсе імкнуліся скараціць свае назвы, прыдумаць нейкія абрэвіятуры. Тут яшчэ быў спосаб неяк схавацца, прыхаваць сваю крамольную літаратурную дзейнасць.

Большасць сяброў ТАВІЗ забіў камуністычны рэжым. Лекцыя Віктара Жыбуля прайшла ў Менску ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара