„Першамая” таксама не будзе



Незалежныя прафсаюзы адмовіліся ад акцыі на Дзень працы. Беларуская канфедэрацыя дэмакратычных прафсаюзаў вырашыла ў 2019 годзе адмовіцца ад правядзення вулічных акцый на 1 траўня — Міжнародны дзень салідарнасці працоўных. Адмову ад акцый пацвердзіў старшыня Канфедэрацыі Аляксандр Ярашук.

Прычына адмовы ад акцый, тлумачыць Ярашук, тая ж, што была ў арганізатараў „Чарнобыльскага шляху”:

– Зараз новыя парадкі. Адмовы няма, але яны так дазваляюць, што сам адмовішся. Таму што плаціць такія дзікунскія сумы, якія яны высоўваюць, проста не паважаць сябе. Бачылі перад сабой досведы арганізатараў Дня Волі і сённяшняга „Чарнобыльскага шляху”. Абсалютна відавочна, што зараз ніхто не будзе ніякіх акцыяў ладзіць.

Як адзначае Аляксандр Ярашук, таксама ў папярэднія гады ўлады адмаўлялі незалежным прафсаюзам у арганізацыі акцый на 1 траўня.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя