Крэмль прапанаваў Лукашэнку быць прэм’ер-міністрам?



Вядомы расейскі журналіст Мікалай Сванідзэ заявіў, што Крэмль зрабіў прапанову Аляксандру Лукашэнку ўзначаліць урад аб’яднанай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Як заявіў Сванідзэ ў інтэрв’ю радыё „Серебряный дождь”, да яго з Менску „дайшла чутка”, што „паступіла новая прапанова Бацьку”. „Зроблена яму такая прапанова, што ён будзе не генерал-губернатарам суб’екта федэрацыі пад назвай Рэспубліка Беларусь, а менавіта прэм’ер-міністрам”, – падкрэсліў журналіст.

Падчас штогадовага паслання парламенту і народу Лукашэнка падкрэсліў, што „з абломкаў велізарнай імперыі мы стварылі новую дзяржаву, выбудоўваючы амаль з нуля палітычную, эканамічную, сацыяльную сістэму, можна сказаць, выгадавалі яе, а разам – і новае пакаленне першых дзяцей суверэннай Беларусі”.

Лукашэнка працягнуў: „Шмат цяпер балбатні – вось, Беларусь кудысьці ўключаць, Беларусь падзеляць і іншае. Ды немагчыма гэта сёння зрабіць, таму што яны ўжо нарадзіліся ў свабоднай і незалежнай Беларусі! А хто асмеліцца гэта зрабіць сілай, яны атрымаюць наймагутны адказ ад нашага народа, і перш за ўсё ад тых, хто нарадзіўся суверэннымі і незалежнымі”.

Было сказана падчас прамовы Лукашэнкі.