Затрыманы кіраўнік „Белтэлекама” Сяргей Сівадзедаў



Паводле неафіцыйнай інфармацыі, праваахоўнымі органамі затрыманы Сяргей Сівадзедаў — генеральны дырэктар РУП „Белтэлекам” — найбуйнейшага беларускага дзяржаўнага аператара сувязі.

У Камітэце дзяржаўнай бяспекі гэту інфармацыю не каментуюць. „Ні пацвердзіць, ні абвергнуць не магу”, — сказаў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік камітэта Андрэй Яраш.

У прыёмнай кіраўніка «Белтэлекама» паведамілі, што Сяргей Іванавіч з мінулага тыдня знаходзіцца на бальнічным. Яго мабільны недаступны. 

„Ён быў затрыманы каля тыдня таму. Прычына традыцыйная — карупцыя», — сказаў суразмоўца tut.by.

У абавязкі кіраўніка „Белтэлекама” ўваходзіць, у тым ліку, забеспячэнне абароны дзяржаўных сакрэтаў і абароны інфармацыі.

Сяргей Сівадзедаў было прызначаны гендырэктарам РУП „Белтэлекам” у сакавіку 2014 года. Да гэтага займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях.

Фота beltelecom.by