У Гародні стварылі гульню, якая можа “замяніць” мытню
Гарадзенскае выданне Hrodna.life запускае новы праект, дзе на свой багаж магчыма паглядзець вачамі мытніка. Такую магчымасць дае гульня “Мяжа побач”.
Пра адметнасць гэтай гульні распавядае журналістка Hrodna.life:
– Гульня, якую мы стварылі разам з праграмістамі, – такі трэнажор, які дазваляе праверыць свой багаж перад тым, як перайсці мяжу. Ёсць нейкія забароны, ёсць тавары, якія правозіць нельга, есць нейкія, якія можна правозіць у абмежаванай колькасці. Чалавек, калі збіраецца ў паездку, часта сумняваецца, таму вы вырашылі дапамагчы развеяць гэтыя сумневы і паказаць у гульнявой форме, што і колькі можна за мяжу правозіць.
Ірына Новік кажа, што людзі, якія гуляюць у такі праект, атрымліюць віртуальныя званні, і можна стаць нават генералам.
– Для таго, каб гуляць у нашую гульню, трэба ўявіць сябе мытнікам. Кожны, хто пачынае гуляць, будзе лейтэнантам. Ён пачатковец на службе, і яму ў дапамогу даецца службовы сабака. Калі паспяхова прайшоў першы ўзровень, то атрымліваеш наступны чын – зорачка ляціць на твае пагоны. Далей можна заслужыць нават званне генерала, калі прайсці ўсе ўзроўні. Калі нешта не атрымалася, ёсць магчымасць пачаць гульню яшчэ раз і набраць большую колькасць ачкоў.
Стваральнікі гульні кажуць, што хацелі з гумарам і пазітывам падысці да гэтага праекта, і спадзяюцца, што гульцы змогуць сябе паставіць на месца беларускага службоўца-мытніка.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня